CD

From The Multilingual Encyclopedia
Jump to navigation Jump to search

Template:Значэнні

Тып носьбіта
Назва Compact disc read-only memory
Скарот CD
CD-носьбіт
Агульная інфармацыя
Дата распрацоўкі 1979
Распрацоўшчыкі Philips, Sony
Памеры 120 × 1,2 мм
Ёмістасць 650—879 Мб
Хуткасць чытання (1×) 150 Кб/с (дадзеныя з CD-ROM Mode 1)
172,3 Кб/с (аўдыё з CD-DA)
Найбольшая хуткасць чытання 72× (10,8 Мб/с)
Тэрмін службы 10—50 лет

CD (English: compact disc) — разнавіднасць аптычнага носьбіта інфармацыі з дадзенымі, даступнымі толькі для чытання. Мае выгляд пластыкавага дыска з адтулінай у цэнтры, працэс чытання з якога ажыццяўляецца з дапамогай лазера. Дыск першапачаткова меркаваўся для захоўвання музыкі(вядомы як CD-Audio), пасля ён быў дапрацаваны для захоўвання і іншых лічбавых дадзеных (файлаў) у двайковым выглядзе (г. зв. CD-ROM — English: Compact Disc Read Only Memory, кампакт-дыск толькі з магчымасцю чытання.

У далейшым з'явіліся кампакт-дыскі не толькі з магчымасцю чытання аднаразова занесенай на іх інфармацыі, але і з магчымасцю іх запісу і перазапісу (CD-R, CD-RW).

Дыскі CD-R — папулярны сродак распаўсюду праграмнага забеспячэння, камп'ютарных гульняў, мультымедыйных праграм і дадзеных. Некаторыя CD змяшчаюць адразу як камп'ютарныя дадзеныя (праграмнае забеспячэнне), даступныя толькі на камп'ютары, так і відэа і аўдыё, тэксты і малюнкі, якія можна прайграваць у CD-плэеры. Такія дыскі называюцца ўдасканаленымі (English: Enhanced CD).

Спасылкі[edit | edit source]

Лагатып Вікіпедыі Гэтая старонка ўтрымлівае матэрыял з Вікіпедыі артыкула пад назвай «CD», які выпушчаны пад Пазначэнне аўтарства На тых самых умовах 3.0 Непартаваная (прагледзець аўтар).